Нікі Хэйлі
Нікі Хэйлі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Nikki Haley | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Larry Koon[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Mark Sanford[d] | ||||||
Пераемнік | Генры Мак-Мастэр[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Michele J. Sison[d] | ||||||
Пераемнік | Jonathan Cohen[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 студзеня 1972[1][2][…] (52 гады)
|
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Nimarata Nikki Randhawa[3] | ||||||
Бацька | Ajit Singh Randhawa[d][4] | ||||||
Маці | Raj Kaur Randhawa[d][4] | ||||||
Муж | Michael Haley[d][5] | ||||||
Веравызнанне | метадызм[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | nikkihaley.com (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікі Хэйлі (англ.: Nikki Haley, народж. Німрата Рандхава; 20 студзеня 1972, Бамберг, Паўднёвая Караліна, ЗША) — амерыканскі палітык, дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і эмігрантаў-сікхаў з індыйскага штата Пенджаб. Яе імя пры нараджэнні Німрата Рандхава. Бацька меў стыпендыю на навучанне ад Універсітэта Брытанскай Калумбіі (Канада), а пасля атрымання ступені доктара навук разам з сям’ёй пераехаў у Паўднёвую Караліну. Там ён выкладаў біялогію ў каледжы. Маці пасля сямі гадоў выкладання ў дзяржаўнай школе адкрыла буцік жаночага адзення. На той час Нікі было чатыры гады.
Скончыла прыватную сярэднюю школу. Пасля яе заканчэння атрымала ступень бакалаўра ў сферы бухгалтарскага ўліку і фінансаў у дзяржаўным Клемсанскім універсітэце.
Пачынаючы з 12 гадоў Нікі дапамагала маці весці бухгалтэрыю ў краме. Пасля заканчэння ўніверсітэту яна некаторы час папрацавала ў кампаніі па перапрацоўцы адкідаў, а затым далучылася да сямейнага бізнесу, які з магазіна ператварыўся ў фірму па выпуску адзення.
У 1998 годзе Нікі Хэйлі была прызначана ў раду дырэктараў Гандлёвай палаты адной з акруг штата Паўднёвая Караліна. У 2004 годзе стала прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі жанчын-прадпрымальніц. У тым жа годзе балатавалася ад Рэспубліканскай партыі ў Палату прадстаўнікоў ад штата Паўднёвая Караліна, і ў 32 гады яна стала першай амерыканкай індыйскага паходжання, якая заняла гэтую пасаду ў штаце.
Нікі Хейлі прабыла ў палаце прадстаўнікоў тры тэрміны, а ў 2010 годзе была абраная губернатарам Паўднёвай Караліны. У 2014 годзе яе пераабралі на другі тэрмін. Падала ў адстаўку, каб стаць прадстаўніком ЗША пры ААН.
Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН з 27 студзеня 2017 па 31 снежня 2018 года.
Пасля сыходу з пасады ў ААН у маі 2019 года Нікі Хэйлі ўвайшла ў склад рады дырэктараў кампаніі Boeing.
Прэтэндэнтка на ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах у ЗША ў 2024 годзе, але ў выніку абвясціла аб выхадзе з прэзідэнцкай гонкі.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]У 1996 годзе выйшла замуж. Муж — афіцэр Нацыянальнай гвардыі Паўднёвай Караліны. У іх двое дзяцей.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 студзеня 2016.
- ↑ Tikkanen A. Nikki Haley // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://timesofindia.indiatimes.com/world/us/keep-lying-nimarata-randhawa-nikki-haley-slams-vivek-ramaswamys-childish-name-calling/articleshow/103174015.cms?from=mdr Праверана 18 лістапада 2023.
- ↑ а б Business Insider / H. Blodget — NYC: 2007. Праверана 5 студзеня 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20231126025004/https://www.newspapers.com/article/the-times-and-democrat-bridal-registry/135782239/